Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  2. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  3. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  4. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  5. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  6. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  7. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  8. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  9. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  10. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  11. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  12. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  13. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  14. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  15. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  16. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  17. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
Читать по-русски


У сераду ўвечары ў індыйскім штаце Заходняя Бенгалія дзясяткі тысяч жанчын прайшлі вуліцамі на знак пратэсту супраць згвалтавання і забойства доктаркі-стажоркі ў дзяржаўнай бальніцы ў Калькуце, што здарылася на мінулым тыдні, піша Руская служба Бі-бі-сі.

Участница протестов в Индии. 14 августа 2024 года. Фото: Reuters
Удзельніца пратэстаў у Індыі. 14 жніўня 2024 года. Фота: Reuters

Марш Reclaim the Night («Вернем сабе ноч») стаў кульмінацыяй амаль тыднёвых пратэстаў, якія пачаліся пасля забойства 31-гадовай жанчыны ў мінулую пятніцу.

Пасля цяжкай 36-гадзіннай змены яна заснула ў пакоі для семінараў праз адсутнасць спецыяльна адведзенага месца для адпачынку. Наступнае раніцы калегі знайшлі яе напаўаголенае цела са шматлікімі пашкоджаннямі. Паліцыя заявіла, што яна была згвалтаваная і забітая, а пасля ў сувязі з гэтым злачынствам быў арыштаваны паліцэйскі-валанцёр.

У пачатку тыдня многія дзяржаўныя бальніцы ў гарадах Індыі прыпынілі працу ўсіх службаў, акрамя аддзяленняў неадкладнай дапамогі, а малодшыя дактары выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту, патрабуючы справядлівасці для ахвяры.

Хоць пратэсты былі ў асноўным мірнымі, яны былі азмрочаныя сутыкненнямі паміж паліцыяй і невялікай групай невядомых мужчын, якія ўварваліся ў бальніцу RG Kar, дзе адбылося забойства доктаркі, і разграмілі аддзяленне неадкладнай дапамогі.

Паліцыя ўжыла слезацечны газ, каб разагнаць натоўп. Падчас сутыкнення былі пашкоджаныя некалькі паліцэйскіх машын.

Невялікія акцыі пратэсту прайшлі таксама ў многіх іншых індыйскіх гарадах — у прыватнасці, у Дэлі, Хайдарабадзе, Мумбаі і Пуне.

Прэм’ер-міністр Нарэндра Модзі заклікаў да строгага пакарання за злачынствы супраць жанчын.

— Як грамадства мы павінныя задумацца пра тое, якія зверствы здзяйсняюцца ў дачыненні да нашых маці, дачок і сясцёр. У краіне абурэнне з гэтай нагоды. Я адчуваю гэтае абурэнне, — сказаў у чацвер Модзі ў звароце да нацыі з нагоды чарговага Дня незалежнасці.

Злачынствы супраць жанчын мусяць быць хутка расследаваныя. Жахлівыя паводзіны супраць жанчын мусяць быць сурова і хутка пакараныя, — падкрэсліў ён.

Здарэнне ўваскрэсіла ў памяці падобны выпадак у Нью-Дэлі ў 2012 годзе, калі банда мужчын згвалтавала і цяжка параніла 23-гадовую студэнтку ў аўтобусе, што ў выніку прывяло да яе смерці.

— Гэты жудасны інцыдэнт яшчэ раз нагадаў нам, што жанчыны нясуць непрапарцыйна вялікую нагрузку што да ўласнай бяспекі, — напісала балівудская акторка Алія Бхат на сваёй старонцы ў Instagram, дзе ў яе больш за 85 мільёнаў падпісчыкаў.

Дактары ў перапоўненых дзяржаўных бальніцах Індыі даўно скардзяцца на тое, што іх перагружаюць працай і недаплачваюць, і сцвярджаюць, што для барацьбы з гвалтам з боку пацыентаў, незадаволеных прапанаванай медыцынскай дапамогай, робіцца недастаткова.

Паводле звестак Нацыянальнага бюро рэгістрацыі злачынстваў (NCRB), апублікаваных у канцы мінулага года, у 2022 годзе колькасць злачынстваў супраць жанчын у Індыі вырасла на 4% у параўнанні з папярэднім годам.