Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  2. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  3. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  4. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  5. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  6. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  7. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  8. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  9. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  10. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  11. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  12. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  13. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  14. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  15. Без песен Меладзе и в форме: как пройдут выпускные в школах и детсадах
  16. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  17. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
Читать по-русски


На мінулым тыдні сталі вядомыя падрабязнасці пра беларуса, якога абвінавачваюць у падрыве двух цягнікоў на Байкала-Амурскай магістралі ў Бураціі. Гэта 52-гадовы Сяргей Ерамееў з Віцебскай вобласці. Мужчына ўдзельнічаў у агульнанацыянальным страйку ў лістападзе 2020-га, тады ён працаваў на «Нафтане». Нам удалося знайсці знаёмага Ерамеева і пагаварыць з ім пра чалавека, які «стараўся ўсё вырашаць мірным спосабам».

Сергей Еремеев. Фото: «Страна для жизни»
Сяргей Ерамееў. Фота: «Страна для жизни»
З меркаванняў бяспекі імя суразмоўцы змененае.

— Калі мне даслалі гэтую навіну, нейкі час я проста маўчаў. Да апошняга думаў, што гэта не ён, але, убачыўшы замыленае відэа… На ім сто працэнтаў Сяргей, і голас яго сто працэнтаў, — кажа Аляксей. — Сяргей стараўся ўсё вырашаць мірным спосабам. Можа, ужо надакучыла, што нічога не вырашаецца… Абмяркоўвалі гэта з іншымі нашымі знаёмымі. Вельмі шмат людзей не верыць дагэтуль, што гэта ён. Думаюць, гэта нейкая падстава ці нешта яшчэ. Але на відэа, хай там і замаляваны твар, я яго адразу пазнаў.

Аляксей і Сяргей разам працавалі на «Нафтане» і пазнаёміліся ў Беларускім незалежным прафсаюзе ў 2020 годзе. Тады Ерамееў быў прыбарыстам у службе КІПіА і ў лістападзе далучыўся да агульнанацыянальнага страйку.

— Калі пайшлі ў страйк, з Сяргеем мы размаўлялі шчыльна. Пастаянна бачыліся, практычна кожны дзень. Наколькі я ведаю, ён прапрацаваў на «Нафтане» ўсё жыццё. Гэта найдабрэйшы чалавек з тых, каго я сустракаў, — апісвае Ерамеева яго знаёмы. — Калі былі нейкія канфлікты ці нешта яшчэ, ён ніколі ні да кога не прымыкаў. Наадварот, спрабаваў усіх памірыць. Вельмі спагадлівы, увесь час дапамагаў. Ён адзін з найлепшых механікаў у Наваполацку. Добра разбіраецца ў рухавіках і наогул ва ўсіх механізмах аўтамабіляў.

Праз некалькі тыдняў пасля страйку Аляксея і Сяргея звольнілі з «Нафтана». У лістападзе 2021-га Аляксей з’ехаў з Беларусі, а Сяргей застаўся ў краіне. Мужчыны падтрымлівалі сувязь — стэлефаноўваліся недзе раз на месяц. Апошні званок быў у сярэдзіне кастрычніка гэтага года.

— На той момант ён быў у Беларусі. У Полацку ці Наваполацку. Хоць колькі разоў я яго прасіў з’ехаць… Гэта я казаў не толькі яму, але і ўсім, хто хоць трошкі засвяціўся ў 2020-м, — расказвае Аляксей. — Але ён сцвярджаў, што не збіраецца з’язджаць, што трэба хоць камусьці заставацца, змагацца, адукоўваць людзей. Ён камунікаваў з беларусамі, расказваў, як усё ідзе насамрэч, калі чалавек раптам далёкі ад гэтага. Мабыць, лічыў, што рыхтуе глебу да будучыні. Падчас сазвонаў мы звычайна абмяркоўвалі навіны. У яго шмат знаёмых, ён расказваў, што адбываецца ў краіне.

Наколькі Аляксею вядома, Ерамееў мяняў адрасы жыхарства і нумары тэлефонаў, каб сілавікі не чапалі яго праз актыўнасць у 2020-м.

— З таго часу, як я з’ехаў, не чуў, каб на «суткі» яго забіралі. Да гэтага яго, па-мойму, таксама не тузалі, — тлумачыць суразмоўца. — Калі пішуць, што ён індывідуальны прадпрымальнік, то, хутчэй за ўсё, ён рамантаваў аўтамабілі. Сям’ю мы асабліва не абмяркоўвалі. Я бачыў толькі двух яго дзяцей.

У судзе Ерамееў прызнаў віну ў падрыве на БАМе. Ці сапраўды гэта зрабіў Сяргей і чаму, Аляксей не ведае. Як і таго, якім чынам той апынуўся ў Расіі.

— Ведаеце, у мяне цяпер некалькі сяброў, якія знаходзяцца на фронце, ваююць за Украіну. Калі я з імі пазнаёміўся і размаўляў, ніколі б не падумаў, што яны пойдуць туды, — разважае ён. — З Сяргеем мы пра вайну размаўлялі толькі ў кантэксце таго, што гэта значыць для Беларусі. Што будзе з нашай краінай у выпадку, напрыклад, адыходу Пуціна.

Ці перажываў Ерамееў праз тое, што адбываецца ва Украіне? Аляксей кажа, што так, як і з нагоды ўсёй сітуацыі ў нашай краіне.

— Ён перажываў з самага пачатку падзей у Беларусі. Чаму ж ён і пайшоў у страйк? Таму што перажываў. Гэта вельмі эмпатычны і лагодны чалавек, — тлумачыць знаёмы беларуса.

Што да затрыманняў, якія прайшлі ў Полацку ў сувязі з дыверсіяй на БАМе, то Аляксей кажа, што нейкіх падрабязнасцяў гэтага не ведае.

— Заўважыў толькі, што людзі ў Беларусі, з якімі ў нас былі агульныя чаты, дзе абмяркоўвалі нейкія навіны, пасля гэтых падзей пачалі адтуль выходзіць, — дзеліцца назіраннямі суразмоўца.

Тоннель, в котором, по версии ФСБ, произошли подрывы поездов 29 и 30 ноября 2023 года. Россия, Бурятия. Скриншот видео РИА Новости
Тунэль, у якім, паводле версіі ФСБ, адбыліся падрывы цягнікоў 29 і 30 лістапада 2023 года. Расія, Бурація. Скрыншот відэа РІА «Новости»

Нагадаем, 7 снежня стала вядома, што супрацоўнікі ФСБ затрымалі беларуса па падазрэнні ў падрыве чыгуначных саставаў у Бураціі. Паводле ведамства, 29 і 30 лістапада мужчына здзейсніў падрывы двух чыгуначных саставаў з нафтапрадуктамі, якія ішлі маршрутамі Тайшэт — Тында і Тайшэт — Нерунгры па Байкала-Амурскай магістралі.

ФСБ кваліфікавала інцыдэнт як тэракт. Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства расійскае ведамства затрымала грамадзяніна Беларусі, які нібыта дзейнічаў «у інтарэсах украінскіх спецслужбаў». Як сцвярджае ФСБ, мужчына «атрымліваў указанні ад іншага грамадзяніна Беларусі, які жыве ў Літве».

Пазней стала вядома, што мужчыну завуць Сяргей Ерамееў. У судзе, які разглядаў пытанне пра яго арышт, беларус прызнаў віну і заявіў, што хацеў паралізаваць рух на чыгунцы, каб перашкодзіць перавозцы ваенных грузаў.

— Я напісаў у тлумачэнні, што праз БАМ цяпер вязуць боепрыпасы <…>. Галоўная мэта была — перашкодзіць руху, — сказаў Ерамееў.

У выніку суд арыштаваў беларуса да 30 студзеня 2024 года. 11 снежня тэлеграм-канал Baza паведаміў, што Сяргея Ерамеева этапуюць у Іркуцк.

Чытайце таксама